"Беларускi крызiсны цэнтр" у Львове дапамагае беларусам, якiя змушаны былi з'ехаць з Радзiмы:
- аказвае юрыдычную i псiхiалагiчную дапамогу;
- дапамога па пошуку жытла, працы i вучобы;
- дапамога ў падачы дакументаў на ВНЖ ва Украіне;
- дапамога ў падачы дакументаў на бежанства;
- дапамога сем'ям з дзецьмі ў пошуках школ і садкоў;
- дапамога з пошукам сямейнага ўрача.
Таксама мы праводзiм навучальныя кампанii (семiнары), культурныя мерапрыемства, акцыi.
Асноўным прыярытэтам беларускага крызiснага цэнтру ў Львове з'яўляюцца дапамога беларусам, якія пераследуюцца ўладай па палiтычных матывах.